Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аманская тэрарыстка выступіла па TV


АМАН. У Ярданіі затрыманая сьмяротніца, якая разам з трыма іншымі тэрарыстамі мусіла ўзрываць гатэлі ў Амане. Яна прызналася, што яе бомба не спрацавала. Саіда аль-Рышаўі заявіла па тэлевізіі, што разам з мужам-сьмяротнікам прыйшлі ў гатэль, дзе гралі вясельлн і было шмат жанчын і дзяцей. Пра арышт жанчыны паведамляў раней кароль Ярданіі Абдала ІІ. Трое тэрарыстаў-сьмяротнікаў уваходзілі ў склад Аль-Кайды і былі ўраджэнцамі Іраку. Ахвярамі трох выбухаў у гатэлях сталіцы Ярданіі сталі прынамсі 57 чалавек, больш за 100 былі параненыя.
XS
SM
MD
LG