ПРАГА. У Празе прайшло паседжаньне Мадрыдзкага клюбу былых кіраўнікоў дзяржаваў. На ім экс-прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан заявіў, што пераход ад камуністычнай дыктатуры да дэмакратыі ў краінах Балтыі, Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Эўропы быў “велічнай і грандыёзнай" падзеяй. У інтэрвію Свабодзе Клінтан закрануў тэму Косава.
(Клінтан:) “Я заўжды выступаў за свабоднае Косава. Вельмі важна, каб там цяпер падтрымліваўся парадак і захоўваліся законныя правы ўсіх жыхароў, уключна з прадстаўнікамі нацыянальных мяншыняў. Некалі сэрбы зрабілі жудасныя рэчы з косаўскімі альбанцамі – але альбанцы не павінныя адказваць тым жа. Нам ўсім трэба вучыцца жыць разам, працаваць і рухацца наперад”.
У сьнежні маюць распачацца перамовы аб будучыні Косава, якое афіцыйна ўваходзіць у склад Сэрбіі, але з 1999 г. знаходзіцца пад пратэктаратам ААН. Альбанская бальшыня правінцыі выступае за незалежнасьць Косава, а афіцыйны Бялград хоча пакінуць гэтую значную для сэбраў правінцыі ў складзе Сэрбіі.