Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гатэлі ў Амане ўзарвала сям''я


АМАН. Ірацкая групоўка Аль-Кайды заявіла, што гатэлі SAS Radisson, Grand Hyatt и Days Inn узарвалі чатыры ўраджэнцы Іраку, сярод якіх была сямейная пара. “Жанчына хацела суправаджаць свайго мужа ў ягоным пакутніцкім шляху” – паведамляюць тэрарысты. Парэшткі трох мужчын –тэрарыстаў паліцыя ўжо знайшла, а жанчыны пакуль не. Цяпер экспэрты высьвятляюць, каму належала жаночая галава, знойдзеная ў адным з гатэляў. Аl-Qaida заяўляе, што падрыў гатэляў – гэта помста за змову супраць сунітаў. Намесьнік прэм’ера Ярданіі Марван Маашэр (Marwan Moasher) заявіў:

(Маашэр:) "Цяпер мы можам пацьвердзіць, што менавіта Аль-Кайда зьдзейсьніла гэтыя напады, у прыватнасьці, групоўка гэтай арганізацыі пад кіраўніцтвам Абу Мусаба аз-Заркаўі (Abu Musab Al-Zarqawi)".

Тым часам па ўсёй Ярданіі, ад сталіцы Амана да паўночна-ўсходняга гораду Zarqa, дзе нарадзіўся Заркаўі, тысячы ярданцаў ўжо два дні пратэстуюць супраць забойстваў невінаватых людзей і патрабуюць сьмерці аз-Заркаўі і суда над кожным, хто меў дачыненьне да нападаў. Паліцыя затрымала больш за 120 чалавек, зь іх 12 маюць статус “падазраванага”.

Нагадаю, што ў нападзе загінулі 57 чалавек, прынамсі 112 былі параненыя. Найбольш ахвяраў было ў банкетнай залі аднаго з гатэляў, дзе гралі вясельле і куды ў разгар цырымоніі ўваліўся тэрарыст.
XS
SM
MD
LG