Праўда – рэч парадаксальная. Гэта тое люстэрка, дзе кожны выглядае такім, якім ён напраўду ёсьць. Таму праўду ўсе любяць. І ўсе ненавідзяць. Бо яна вяртае кожнаму сваё: Богу – божае, кесару – кесарава, сьлесару – сьлесарава. Праўду не закапаеш – кажуць часам беларусы. У хвілі так званай паняверкі, калі сам факт уласнага існаваньня выдае на недарэчны жарт прыроды, выслоўі кшталту праўду не закапаеш ці праўда як алей, выйдзе наверх выклікаюць адно крывую ўсьмешку пэсымізму. Праўда – гэта тое люстэрка, якое цяжка прыхаваць. Нават калі ў шаленстве разаб’еш – застануцца незьлічоныя аскепкі, якія будуць калоць вочы сотнямі вострых іголак-водбліскаў.
Праўду не закапаеш. Дый гэта і не патрэбна. Калі сапраўднае люстра ня ўтоіш, дык яно ўсё адно згубіцца сярод безьлічы падробак. Мы жывем у каралеўстве крывых люстэркаў, дзе ў халодным акіяне бліскучага шкла папросту губляесься між розных праўдаў ды праўдачак. У кожнага яна свая. Падчас найагіднейшая хлусьня крывадушна ўбіраецца ў бедную сярмягу ўсімі пагарджанае ісьціны. Нездарма галоўная газэта называлася некалі менавіта “Правда”. Хаця ў нашага мужыцкага народу зь ягонай мужыцкаю моваю праўда можа быць толькі адна – мужыцкая. І тая даўно ўжо музэйны экспанат.
Праўду не закапаеш. Зрэшты, разам з тваёй праўдай могуць закапаць цябе самога. Цяпер праўду ваўкі зьелі – толькі і можам сказаць мы, цішком наракаючы на чыюсь несправядлівасьць. У нейкі момант гэтым ваўкам пачынаеш нават спачуваць, бо ад такога горкага едзіва яны рана ці позна апруцянеюць. Але і шкоды немалой пасьпеюць нарабіць. Ды праўда – гэта такая зараза, што ўсё адно выйдзе наповерх. Быць празорцам – праца няўдзячная, аднак мне здаецца, што нашая праўда зьяўляецца ня седзячы на восьліку, а верхам на белым кані. “Справядлівасьці езьдзіць належыць на пузатых мужыцкіх конях”, – пісаў Уладзімер Караткевіч. У сьвядомага беларуса, які чытае Багдановіча, рыфма да слова коні напрошваецца сама. Галоўнае – верыць, што так проста праўду не закапаеш.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)