Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Совецкае грамадства, па сваіх матэрыяльных і духоўных якасцях, прынцыпова адрозніваецца ад буржуазнага грамадства"


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага. Беларуская прэса за 11 лістапада.

“Жыцьцё беларуса”, 1925 год. Пра адкрыцьцё Беларускага Каапэратыўнага Банку ў Вільні:

“Згодна з запаведзяй, у нядзелю, 8 лістапада, адбылося ўрачыстае адчыненьне Банку ў прысутнасьці запрошаных гасьцей з беларускіх грамадзкіх працаўнікоў і каапэратараў. Адчыніў Банк новаабраны старшыня Нагляднае Рады пасол Рак-Міхайлоўскі, які гаварыў аб доўгіх стараньнях беларускага грамадзянства, каб стварыць сваю фінансавую ўстанову дзеля дапамогі вёсцы крэдытам. …прамовіў старшыня Управы Банку, грам. Астроўскі. Пасьля паседжаньня госьці былі запрошаны на скромнае сьнеданьне”.

“Звязда”, 1945 год. Акадэмік А.Вышынскі даводзіць:

“Совецкі лад — калыбель новых класаў. Такіх класаў не ведала чалавечая гісторыя. Наш рабочы клас і наша калгаснае сялянства — гэта, па сваёй соцыяльнай прыродзе, новыя класы, як новай з’яўляецца і совецкая інтэлігенцыя, выпеставаная новымі соцыялістычнымі адносінамі. Совецкае грамадства, па сваёй структуры і па сваіх матэрыяльных і духоўных якасцях, прынцыпова адрозніваецца ад буржуазнага грамадства”.

“Советская Белоруссия”, 1995 год:

“Толькі раз на тыдзень, у нядзелю, падаецца гарачая вада ў кватэры жыхароў Наваградку. Спачатку меркавалася, што гэтак будзе рабіцца таксама ў пятніцы і суботы, але, улічваючы, што саграваньне вады аўтаматычна павялічвае расход газу ў сыстэме ацяпленьня, вырашылі спыніцца толькі на адным дні на тыдзень. Запазычанасьць за паліва і так вялікая. У выпадку, калі ўсталюецца халоднае надвор’е з устойлівай тэмпэратурай, блізкай да нуля градусаў і ніжэй, графік падачы вады будзе перагледжаны. Жыхары Наваградку атрымаюць магчымасьць карыстацца гарачай вадой ня толькі ў выходныя дні, а, магчыма, штодня — некалькі гадзін раніцай і ўвечары”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG