ВАРШАВА. Урад кансэрватараў пад кіраўніцтвам Казімежа Марцінкевіча атрымаў вотум даверу ад парлямэнту. 272 дэпутаты Сэйму прагаласавалі “за”, 187 – “супраць”. Прэм’ер Марцінкевіч абяцаў праграму барацьбы з карупцыяй і бюракратызмам, сацыяльную падтрымку сем’яў і прыцягненьне інвэстыцыяў у эканоміку.