ВАШЫНГТОН. Белы дом заклікаў тэрмінова вызваліць дзеяча сырыйскаяй апазыцыі Камаля Лабвані, які быў арыштаваны пасьля свайго візыту ў ЗША. Прадстаўнік Белага дому Скот Маклелан запатрабаваў тэрміновага вызваленьня дысыдэнта, арыштаванага, паводле сырыйскіх праваабаронцаў, проста ў аэрапорце Дамаска пасьля вяртаньня на радзіму.