“Палеская праўда”, 1935 год:
“Фабком фабрыкі “Праца” арганізаваў дзесяцікілометровы паход рабочых у процівагазах. Мэта паходу — трэніроўка для доўгага знаходжання ў процівагазах… 30 кастрычніка 40 членаў партыі і комсамольцаў і 20 беспартыйных рабочых фабрыкі, надзеўшы процівагазы, пайшлі па Совецкай вуліцы. А 13 гадзіне 50 мінут калона вярнулася на пляц Леніна, — на 10 мінут раней намечанага. У шляху, не гледзячы на вялікі дождж, не былі ні аднаго выпадку зняцця процівагазаў альбо парушэння дысцыпліны. Увечары ўсе ўдзельнікі паходу арганізавана наведалі кіно”.
“Вечерний Минск”, 1975 год:
“На базе камвольнага камбінату наладжваецца штогадовы Тыдзень савецка-віетнамскай дружбы, на базе політэхнічнага інстытуту і гадзіньнікавага заводу — Тыдзень дружбы савецкай моладзі з моладзьдзю сацыялістычных краінаў Эўропы, а на базе заводу аўтаматычных лініяў — Тыдзень дружбы савецкай моладзі з моладзьдзю краінаў Афрыканскага кантынэнту і інш. Згодна зь іх праграмамі, адбываюцца наведваньні замежнымі навучэнцамі прамысловых прадпрыемстваў, сустрэчы ў цэхах, вечарыны дружбы, інтэрнацыянальныя канцэрты, спартовыя спаборніцтвы”.
“Свободные новости”, 1995 год. Дзьмітры Булахаў заяўляе:
“Падобна на тое, што клятва перад “простым народам” на вернасьць Канстытуцыі і законам краіны забытая прэзыдэнтам, засталася ягоным памкненьнем “дапамагчы простаму чалавеку”. Як ён разумее, так і дапамагае. А як дапамагае — кожны на сабе адчувае, аднак толькі яму, прэзыдэнту, можна і трэба верыць, бо ён жа “змагаецца”. З попелу адраджаецца новы від псэўдазаконнасьці, цяпер ужо — “прэзыдэнцкай”… Чым можа скончыцца “прамое прэзыдэнцкае праўленьне”, якое Канстытуцыяй не прадугледжана, здагадацца проста. Бо пры “прамым” праўленьні нікому не дазволена будзе “скрыўляць лінію”…”