ЛЁНДАН. Брытанскія заканадаўцы адхілілі законапраект, падтрыманы прэм’ерам Тоні Блэрам. Біль, скіраваны на барацьбу з тэрарызмам, прадугледжваў між іншага 3-месячны арышт без абвінавачаньня западозраных у тэрарызьме. Законапраект быў адхілены 322 галасамі супраць 291. Сярод тых, хто галасаваў супраць – 40 сяброў партыі Блэра. Гэта першая параза лейбарыстаў у парлямэнце з часу іхнага прыходу да ўлады ў 1997 г. На думку апазыцыі, законапраект уціскае грамадзянскія свабоды і можа ўскладніць стасункі з мусульманскай грамадой Брытаніі.