Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замах на прэм''ера Самалі


МАГАДЗІШУ. Сёньня адбыўся замах на прэм’ера Самалі Алі Магамеда Гэдзі. Ягоны картэж абстралялі ручнымі гранатамі й падарвалі дарожнай мінай. Загінулі пяць целаахоўнікаў прэм’ера, сам ён не пацярпеў. Гэдзі прыбыў у Магадзішу для перамоваў са сваімі праціўнікамі з парлямэнту й кабінэту міністраў. Сталіца Самалі лічыцца асноўнай базай ваеўнікоў і ісламскіх экстрэмістаў, якія выступаюць супраць пераходнага ўраду Гэдзі, сфармаванага падчас мірных перамоваў у Кеніі ў мінулым годзе. Прэм’ер Гедзі і прэзыдэнт Абдулагі Юсуф Ахмэд базуюцца ў горадзе Ёўгар з прычыны небясьпекі ў Магадзішу. Дзень таму самалійскія піраты ля ўзьбярэжжа спрабавалі захапіць буйны круізны ляйнэр з трыма сотнямі заходніх турыстаў на борце. З сакавіка ля ўзьбярэжжа Самалі былі зьдзейсьненыя каля 20 пірацкіх нападаў.
XS
SM
MD
LG