Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН заклікае расьследаваць справу аб турмах СІА


ХЭЛЬСЫНГЕР. Данія. Спэцыяльны дакладчык ААН ў справах катаваньняў, Манфрэд Новак, заклікаў Эўразьвяз і Раду Эўропы правесьці расьсьледаваньне на найвышэйшым узроўні у пытаньні сакрэтных турмаў, якія CIA ЗША быццам бы стварыла ў краінах Усходняе Эўропы для падазраваных у тэрарызьме. Пра сетку таемных турмаў напісала днямі газэта Washington Post, публікацыя сьцьвярджала, што СІА стварыла сетку турмаў пасьля тэракту 11 верасьня 2001 г. Турмы прызначаныя для ўтрыманьня падазраваных у тэрарызьме і дачыннасьці да Аль-Кайды -- без юрыдычнага абгрунтаваньня. Новак заявіў, што сусьветная супольнасьць і сем’і падазраваных павінныя ведаць праўду.
XS
SM
MD
LG