Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пагромы ў Францыі шырацца


ПАРЫЖ. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак склікаў тэрміновае паседжаньне кіраўнікоў спэцслужбаў, каб абмеркаваць сытуацыю ў краіне. Масавыя беспарадкі, якія пачаліся ў Парыжы 27 кастрычніка, ахапілі 10 гарадоў. Паводле францускай паліцыі, за гэтую ноч спалілі больш за 1300 аўтамабіляў. Барбары зьнішчылі або пашкодзілі шмат аб’ектаў -- школы, пошты, крамы, банкі – у гарадох Тулуза, Бардо, Ліль, Дыжон, Нант, Ніца, Стразбур, Монпэлье, Кальмар. Гаворыць жыхарка гарадка, дзе спалілі школу: (Жанчына:) "Гэта нейкі жах! Мы нічога не разумеем мы разгубіліся. Гэтая была цудоўная гімназія для навакольнай моладзі, вельмі добра абсталяваная. Незразумела, навошта гэта рабіць”. У прадмесьці Парыжу Эўро ў сутыкненьнях з барбарамі параненыя 4 паліцыянты. Паліцыя знайшла ў прадмесьці Парыжу майстэрню па вырабу падпальных бомбаў. На думку ўладаў, гэта сьведчыць, што бунты носяць арганізаваны характар. На вуліцах гарадоў працуюць тысячы паліцынтаў. Затрыманыя больш за 300 чалавек. Міністар унутраных справаў Нікаля Сарказі паабяцаў прыняць самыя жорсткія меры да хуліганаў. Аднак сацыялістычная апазыцыя заявіла, што галоўная прычына пагромаў – урадавая палітыка ў дачыненьні да жыхароў сацыяльных гета, бальшынёю гэта імігранты з афрыканскіх краінаў.
XS
SM
MD
LG