ПРЭТОРЫЯ. Пасажырскі цягнік ў сталіцы Паўднёвай Афрыкі падрэзаў сёньня натоўп пасажыраў. Загінулі чатыры чалавекі, параненыя 11. Інцыдэнт адбыўся падчас затрыманьня паліцыянтамі падазраванага на плятформе прыгараднага цягніка. Узьнікла бойка, і некалькіх чалавек, якія чакалі прагарадны электравік, выштурхнулі на край плятформы.