ТЭГЕРАН. Абаронцы іранскага журналіста Акбара Ганджы заклікалі выпусьціць яго з турмы. Яны зьвярнуліся зь лістом да кіраўніка судовай улады Ірану, аяталы Махмуда Хашэмі Шахрадзі, і заявілі, што Ганджы незаконна пяты год знаходзіцца за кратамі, што яго катуюць і падрываюць здароўе. Сярод абаронцаў Ганджы – ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Шырын Эбадзі. Ганджы выраклі да 6 гадоў турмы за сэрыю артыкулаў, у якіх ён выкрываў дачыннасьць вышэйшых чыноўнікаў да забойства палітычных апанэнтаў.