4 лістапада 1863 году расейскія вайскоўцы схапілі паўстанцкага камісара Менскай губэрні Міхала Аскерку. Ураджэнец Менску Аскерка скончыў Сьвіслацкую гімназію і Маскоўскі ўнівэрсытэт, вывучыўся на лекара і працаваў у Магілёве. Ад пачатку паўстаньня Кастуся Каліноўскага ўступіў у шыхты ваяроў. У Менскай губэрні Міхал Аскерка ствараў уласную паўстанцкую адміністрацыю, якая мусіла замяніць расейскую каляніяльную ўладу. Аднак быў схоплены і расстраляны ў Магілёве.
Рэпрэсіі супраць беларускае інтэлігенцыі адбываліся і ў такі самы дзень 1937 году. У прыватнасьці, 4 лістапада быў расстраляны сасланы перад тым у Башкірыю Аляксандар Вальковiч, таксама мянчук, сябра Беларускай партыі эсэраў, які быў прадстаўніком БНР пры ўрадзе Грузіі, а пасьля – міністрам фінансаў БНР. У той самы дзень, 4 лістапада 1937 году, савецкія карныя ворганы другі раз арыштавалі клясыка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага. Праз тры месяцы ва ўзросьце 44-х гадоў Гарэцкі будзе расстраляны.
Сёньняшні дзень лічыцца днём стварэньня ЮНЭСКА. Гэтую абрэвіятуру ведае кожны, а расшыфроўваецца яна наступным чынам -- United Nations Educational, Scientific and Cultural Organization – Арганізацыя Аб’яднаных нацыяў у справе адукацыі, навукі і культуры.
Цяпер – пра каляндар заўтрашняе суботы.
5 лістапада Беларуская праваслаўная аўтакефальная царква ўшаноўвае звышгоднага Елісея Лаўрышаўскага. У царкоўным спавешчаньні гаворыцца, што Елісей, сын князя Траняты, быў высокім урадоўцам пры князю Мяндоўгу. Прыняўшы хрысьціянства, ён заснаваў знакаміты Лаўрышаўскі манастыр. У 1514 годзе на саборы ў Вільні Елісей быў кананізаваны мітрапалітам Язэпам Солтанам. А ў 1996 годзе ў вёсцы Лаўрышава Наваградзкага раёну яму паставілі помнік.
5 лістапада 1794 году расейскія войскі пад кіраўніцтвам Аляксандра Суворава бяруць штурмам Варшаву і ўчыняюць там расправу над паўстанцамі. Такім чынам вызвольнае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі, якое адбывалася на тэрыторыі сучаснай Беларусі, было канчаткова зьнішчанае. На знак падзякі за гэта Сувораў атрымаў ад імпэратрыцы Кацярыны ІІ Кобрынскую воласьць ды іншыя беларускія землі, а яшчэ – больш за 13 тысяч душ прыгонных сялян.
5 лістапада 1923 году было створанае масавае літаратурнае аб''яднаньне «Маладняк». Яно адыграла важную ролю ў станаўленьні беларускай савецкай літаратуры, але праіснавала нядоўга. Ужо празь 5 гадоў «Маладняк» будзе расфармаваны, а ягоныя арганізатары – або расстраляныя, або сасланыя на катаргу ў ГУЛАГ.