У мусульманаў па ўсім сьвеце пачалося трохдзённае рэлігійнае сьвята Эйд аль-Фітр з нагоды заканчэньня месячнага посту-Рамадану. Сьвята пачалося ў цэнтральнай Азіі, Расеі і Турцыі. Галоўны муфці Расеі Равіл Гайнутдзін заклікаў ў часе цырымоніі ў маскоўскай мячэці да этнічнай талернатнасьці. У Іраку першы дзень сьвята адзначалі суніты, аднак пераважная большасьць шыітаў пачнуць сьвяткаваць заўтра. У Іраку, гэтак як і ў Аўганістане ўзмоцненыя сродкі бясьпекі, а паліцыя ахоўвае і патрулюе галоўныя аб’екты. У паўночных раёнах Пакістану, якія пацярпелі ад землятрусу сьвята Эйд Аль-Фітр будзе адзначацца выключна малітвамі і ў атмасфэры жалобы.