У сёньняшнім інтэрвію “Rzeczypospolitej” Тадэвуш Паўляк сказаў, што падчас яго знаходжаньня на кансультацыях у Варшаве Анджэй Чухрыта рабіў усё, каб паставіць пад сумнеў ягоны аўтарытэт як польскага амбасадара.
Спадар Паўляк гаворыць таксама і пра маральныя якасьці Анджэя Чухрыты. Паводле Тадэвуша Паўляка, нядаўна другі сакратар амбасады езьдзіў з групай польскіх вэтэранаў вайны на экскурсію і вярнуўся адтуль настолькі п''яны, што яго нават трэба было выцягваць з машыны.
Потым Анджэй Чухрыта папрасіў водпуск, а калі вярнуўся на працу, кіраўнік польскай дыпмісіі паведаміў, што той страціў усялякі ягоны давер. І праз тыдзень спадар Чухрыта падаў заяву пра адкліканьне, патлумачыў Тадэвуш Паўляк.
Польскі штодзёньнік прыводзіць доўгую цытату амбасадара пра тое, што адкліканы спадар Чухрыта зусім не з прычыны іншых поглядаў. “Гэты спадар ня меў ніякіх поглядаў. Займаўся пытаньнямі пратаколу і рабіў гэта не найлепшым чынам. Ён ня ёсьць прафэсійным дыпляматам, і перад тым як у 2002 годзе прыехаў працаваць у амбасаду ў Менск, быў мараком”, — цытуе “Rzeczpospolita” Тадэвуша Паўляка. Пры гэтым амбасадар падкрэсьлівае, што сам ён знаходзіцца на дыпляматычнай службе ўжо 43 гады.
На думку кіраўніка польскай дыпмісіі ў Беларусі, Анджэй Чухрыта выкарыстаў той факт, што пасьля парлямэнцкіх выбараў у Польшчы мяняецца ўлада і далучыў да гэтага ідэалёгію. “Хацеў вярнуцца ў Варшаву як пакутнік”, — гаворыць спадар Паўляк.
У сваю чаргу Анджэй Чухрыта сказаў польскай газэце, што ён ёсьць дзяржаўным чыноўнікам і ня будзе камэнтаваць словаў Тадэвуша Паўляка. “Гэта ён нясе за іх адказнасьць”, — дадаў спадар Чухрыта.
Паводле ўчорашняй публікацыі “Rzeczypospolitej”, Анджэй Чухрыта падаў просьбу пра адкліканьне нібыта на знак пратэсту супраць пасіўнай палітыкі польскага амбасадара ў Беларусі. Пасьля таго, як пры канцы ліпеня Тадэвуш Паўляк быў выкліканы ў Варшаву на кансультацыі, у амбасадзе ў Менску засталося толькі пяцёра дыпляматаў невысокага рангу, піша газэта. Цяпер сытуацыя зьмянілася. Цяпер у Менску ўжо ёсьць новы кіраўнік консульскага аддзелу Кшыштаф Сьвідэрэк, неўзабаве павінен прыехаць новы першы дарадца Аляксандар Васілеўскі.
Тадэвуш Паўляк прызнае, што пасьля яго вяртаньня ў Менск 11 кастрычніка яшчэ здараюцца інцыдэнты, зьвязаныя з дыскрымінацыяй палякаў. Працягваецца перасьлед кіраўніцы не прызнанай беларускімі ўладамі старшыні Саюзу палякаў Анжалікі Борыс і яе паплечнікаў. Паводле Тадэвуша Паўляка, ён спрабуе ўлагодзіць сытуацыю, але вынікі такія, якія ёсьць. Цяпер прадстаўнікі польскай меншасьці спрабуюць адрадзіць лякальныя арганізацыі, якія калісьці былі асновай, на якой ствараўся Саюз палякаў.
"Rzeczpospolita" таксама цытуе словы дзеяча Саюзу палякаў, журналіста Анджэя Пісальніка, які лічыць, што вяртаньне амбасадара ў Менск было доказам вялікай непасьлядоўнасьці і парушэньнем цьвёрдай лініі Польшчы ў адносінах да беларускіх уладаў. На думку спадара Пісальніка, беларускія ўлады ўспрынялі рашэньне аб вяртаньні амбасадара як доказ слабасьці Варшавы і, відаць, таму пачалі другую хвалю перасьледу палякаў.