Кірсан Ілюмжынаў, які кіруе Калмыкіяй з 1993 году, вядомы як аўтарытарны лідэр з эксцэнтрычнымі ўчынкамі. На цэнтральным пляцы ў 1990-х зь ягонага загаду ўзьвялі пазалочаную статую Буды, да якой на 180 градусаў разьвярнулі невялікі помнік Леніна.
Цяпер бронзавы Ільіч пакланяецца залачонаму Будзе. Таксама Ілюмжынаў ажыцьцявіў ідэю Астапа Бэндэра – ператварыў Элісту ў шахматныя Нью-Васюкі. Цяпер у горадзе ёсьць гатэлі-хмарачосы, але тыднямі няма вады, зь перабоямі ходзіць грамадзкі транспарт, бальшыня насельніцтва жыве ў нястачы, а зьнешняя запазычанасьць Калмыкіі склала 400 мільярдаў даляраў.
У мінулую пятніцу “хан Кірсан”, як яго называюць у рэспубліцы, склікаў адмысловую прэс-канфэрэнцыю, каб паведаміць: “Я афіцыйна заявіў Генадзю Зюганаву, што гатовы выдаткаваць мільён даляраў на перавозку ў Элісту й Маўзалею, і самога цела”.
Прытым Ілюмжынаў нагадаў: “па розныя бакі расейскай рэвалюцыі апынуліся два маіх землякі – Уладзімер Ульянаў-Ленін, бабка якога была калмычкай, і галоўнакамандуючы Белай арміі Лаўр Карнілаў, сын калмыка”.
Некаторыя лічаць перанос цела Леніна ў Калмыкію цалкам рэальным. Палітоляг Андрпэй Сярэнка цьверлдзіць: “З аднаго боку, маўзалей і Ленін ня будзе калоць вочы дэмакратам і інтэлігенцыі, зь іншага, камуністы здолеюць і далей ладзіць пілігрымкі да цела. Ды і ня кожны можа пахваліцца, што яго рэклямуе такая вядомая гістарычная асоба як Ленін. Ілюмжынаў, як бізнэсовец па духу, ужо ўсё разьлічыў”.
Цяпер у будысцкую Калмыкію з усяго сьвету едуць пілігрымы. Калі да іх дадасца плынь камуністаў, Калмыкія зробіцца турыстычнай краінай.
Камуністы Расеі катэгарычна выказваюцца супраць таго, каб зрушыць цела Леніна. Па ўсё краіне пажылыя людзі спрабуюць сабраць грошы на падтрыманьне муміі й маўзалею ў належным стане. За захаваньне статус-кво выступіла і пляменьніца нябожчыка. Гэта абыходзіцца Расеі ў дзясяткі мільёнаў даляраў штогод. Стан муміі падтрымліваюць 12 спэцыялістаў. Паводле іхных словаў, калі працаваць так і надалей, мумія захаваецца яшчэ на 100 гадоў.
Сярод прыхільнікаў ідэі пахаваць Леніна як хрысьціяніна – у зямлі, побач зь блізкімі – памочнік Пуціна Георгій Палтаўчанка, Нікіта Міхалкоў, Уладзімер Жырыноўскі, губэрнатарка Пецярбургу Валянціна Матвіенка.
Між тым, паводле апытаньня Цэнтра Юр''я Левады, 80% расейцаў выступаюць за тое, каб Леніна ня рушыць, хаця ацэньваюць ягоную спадчыну па-рознаму.
Расейскія літаратары і праваабаронцы выступалі за пахаваньне цела Леніна яшчэ з 1970-х. Іосіф Бродзкі іранічна пісаў: «В темноте, как фиш на блюде, труп лежит нафарширован», за што адправіўся ў ссылку, як ягоны герой.
А Ўладзімер Вайновіч у 1980-х упэўнена прадракаў, што нейкі эксцэнтрычны бізнэсовец выкупіць мумію і маўзалей і будзе стрыгчы зь гэтага купоны.