Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН заклікала Сырыю да супрацоўніцтва


НЬЮ-ЁРК. Рада Бясьпекі ААН аднагалосна прыняла рэзалюцыю з патрабаваньнем да Сырыі ў поўным аб’ёме супрацоўнічаць з камісіяй ААН, якая расьсьледуе забойства былога прэм’ера Лібану Рафіка Харыры. Дакумэнт быў ухвалены пасьля таго, як на патрабаваньне Расеі й Кітаю з праекту былі зьнятыя словы пра магчымыя эканамічныя санкцыі ў адносінах да Дамаску. Тым ня менш дакумэнт не выключае магчымасьці “далейшых захадаў”, калі Сырыя не падпарадкуецца рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН.

У папярэдняй справаздачы сьледчай камісіі ААН гаворыцца аб дачыненьні спэцслужбаў Сырыі й Лібану да забойства ў Бэйруце Рафіка Харыры 14 лютага сёлета. Дамаск адкідае гэтыя вінавачаньні.
XS
SM
MD
LG