Каардынатар музычнай ініцыятывы “БМАgroup” Віталь Супрановіч, з ініцыятывы якога ажыцьцёўленае выданьне першага кампакт-дыску Данчыка ў Беларусі, кажа, што зроблена гэта найперш з прычыны вялікага попыту на альбомы знакамітага сьпевака. Выдадзеныя раней касэты Данчыка ўжо даўно разышліся, і рарытэтам сталі ягоныя замежныя вінілавыя пласьцінкі.
(Супрановіч: ) “Гэтага альбому арыгінальнай копіі ўжо не існавала, і нам давялося, скажам так, рабіць ягоную рэстаўрацыю і даводзіць ягоную якасьць да сучасных крытэраў, каб яны гучалі добра”.
Першы кампакт-дыск Данчыка ў Беларусі пад назовам “Я ад вас далёка” уключае ў сябе песьні, якія асобнай пласьцінкай выйшлі ў 1985 годзе ў Нью-Ёрку. На ім зьмешчаны таксама дваццаціхвілінны відэабонус з канцэрту сьпевака ў Менску, які адбыўся ў філярмоніі 18 сьнежня 1996 году. Той канцэрт, дарэчы, цалкам быў выдадзены ў Беларусі асобнай касэтай пад назвай “Калядныя песьні”.
Наагул жа дыскаграфія Данчыка пачыналася з альбому “Беларусачка”, пасьля яго быў ужо згаданы “Я ад вас далёка”. Трэцім выдаваўся альбом “Мы яшчэ сустрэнемся”, і быў яшчэ супольны зь Леанідам Барткевічам альбом “Мы адной табе належым”. Усе яны даўно сталі рарытэтнымі. Да таго ж, запісы на іх сьціраюцца з часам, таму, каб ня страціць іх, кажа Віталь Супрановіч, трэба ўсе перавыдаць на сучасных носьбітах, пра што дасягнутая дамоўленасьць са сьпеваком.
(Супрановіч: ) “Мы дасягнулі зь ім дамоўленасьці і пачалі працу па выданьні ягоных альбомаў на кампакт-дысках. Тым больш, што калі цяпер не перавыдаць гэта на дысках, то магчыма, што пройдзе час і нейкія носьбіты проста згубяцца і нейкіх праграмаў ужо ня будзе дзе знайсьці”.
Першы кампакт-дыск Данчыка накладам 1 тысяча асобнікаў ужо паступіў у продаж.