Адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам сацыял-дэмакратычных партый Швэцыі і Даніі. Нагадаем, прэм’ер-міністар Швэцыі Горан Пэрсан з’яўляецца лідэрам сацыял-дэамакратаў. Таксама адбыліся сустрэчы спадароў Калякіна і Бухвостава ў Савеце міністраў Паўночнай Эўропы.
Беларуская праблематыка будзе сёньня абмяркоўвацца ў сталіцы Даніі - Капэнгагене на грамадзкіх слуханьнях. Акрамя Сяргея Калякіна і Аляксандра Бухвостава, якія будуць удзельнічаць у гэтай дыскусіі, у Данію прыедзе старшыня БСДГ Станіслаў Шушкевіч, які выступіць там з дакладам. Паводле спадара Калякіна, у слуханьнях возьмуць удзел сябры Рады Паўночнай Эўропы, а гэта датчане, швэды, нарвэжцы, фіны і прадстаўнікі іншых краін. Кіраўнік штабу адзінага кандыдата ад апазыцыі Сяргей Калякін вяртаецца ў Менск 2 лістапада.
(Калякін: ) “Пры добрай арганізацыі, калі ад’яжджае кіраўнік, прадпрыемства пачынае працаваць яшчэ лепш. Таму штаб працягвае працаваць”.
Вызначаны кіраўнікі ўсіх абласных штабоў. Менскі гарадзкі ўзначаліла Валянціна Палевікова, Берасьцейскі абласны – Юрась Губарэвіч, Гомельскі абласны – Уладзімер Кацора, Магілеўскі абласны – Уладзімер Шанцаў, Менскі абласны – Пётар Голасаў, Віцебскі абласны – Хрыстафор Жэляпаў. Сёньня будзе зацьверджаны кіраўнік Гарадзенскага абласнога штабу. Ім стане спадар Хацько.
Паводле кіраўніка справамі цэнтральнага штабу Валеры Ухналёва да 4 лістапада, калі адбудзецца пасяджэньне цэнтральнага штабу, павінны быць вызначаны кіраўнікі ўсіх гарадзкіх і раённых штабоў.
(Ухналёў: ) “Штаб цяпер займаецца фармаваньнем сеткі штабоў па ўсёй краіне, напаўненьня іх канкрэтнымі людзьмі, неабходным афармленьнем для таго, каб гэтыя штабы пачалі працаваць. Ідзе звычайная, нармалёвая праца ў арганізацыі палітычнай кампаніі”.
Структурай штабу прадугледжваецца таксама стварэньне грамадзкіх прыёмных. Адказны за гэтыя грамадзкія прыёмныя актывіст АГП Сяргей Альфер. Ён сказаў, што цягам гэтага тыдня актывісты распрацуюць ідэалёгію такіх прыёмных.
(Альфер: ) “Грамадзкія прыёмныя будуць створаны для вывучэньня думкі грамадзян. Тут ніякай сацыялёгіі. Другі варыянт – гэта распаўсюд праз грамадзкія прыёмныя інфармацыі аб дзейнасьці палітычных структур дэмакратычных сілаў. Хацелася б, каб мы мелі адваротную сувязь ад нашых грамадзян: якія пытаньні іх турбуюць, што б яны хацелі бачыць у краіне, якія зьмены яны хацелі атрымаць. І што мы можам зрабіць, на думку грамадзян, для таго, каб гэтыя зьмены правесьці. Мы прапрацоўваем па рэгіёнах Беларусі, дзе і якім чынам можна адкрыць і хто будзе працаваць у грамадзкіх прыёмных. Спадзяюся, што цягам месяца мы пачнем працу”.