Каля 100 чалавек сталі ахвярамі крушэньня цягніка, які сышоў з маста ў штаце Андхра-Прадэш. Залева, якая ішла бесьперапынна некалькі дзён, размыла рэйкі і мост у горадзе Велігонда. Раджасэкхар Рэддзі, губэрнатар Андхра-Прадэш, паведаміў рэпартэрам:
(Рэдзі:) "Мы намагаемся падняць целы з дапамогай пад’ёмнага крану, і пакуль гэтага ня зробім, складана меркаваць аб дакладнай лічбе ахвяраў. Тымчасам мы робім ўсё, што можна ў гэтых абставінах”.
Бальшыня целаў ужо знойдзеныя, але Томас Вергэзэ, генэральны дырэктар паўднёвай чыгункі Індыі, сказаў, што яшчэ застаюцца целы пад руінамі цягніка й яшчэ больш целаў змыла ў раку.