ВАШЫНГТОН. Учора фэдэральнае Вялікае журы вынесла абвінаваўчы акт супраць аднаго з найстарэйшых супрацоўнікаў Белага Дому Люіса Лібі, кіраўніка офісу віцэ-прэзыдэнта Дзіка Чэйні. Лібі граў ключавую ролю ў фармаваньні палітыкі бясьпекі, у тым ліку вайны ў Іраку. Блізкі памочнік прэзыдэнта Буша Карл Роўв пазьбегнуў абвінавачаньня. У кароткай заяве Буш дапусьціў, што Лібі будзе апраўданы, а таксама паабяцаў працягваць сваю палітыку.
(Буш: ) “Сёньня я прыняў адстаўку Льюіса “Скутэра” Лібі”. Скутэр нястомна працаваў дзеля амэрыканскага народу і шмат чым ахвяраваў у інтарэсах краіны. Ён дапамагаў віцэ-прэзыдэнту і мне ў самыя надзвычайныя пэрыяды нацыянальнай гісторыі”.
Аналітыкі ўважаюць, што гэта адзін з найгоршых момантаў у прэзыдэнцтве Буша. Падрабязнасьці – у нашай праграме.