Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі памежнай службы Беларусі і Літвы правялі перамовы


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў Горадні старшыня Камітэту памежных войскаў Рэспублікі Беларусь Аляксандар Паўлоўскі і кіраўнік службы аховы дзяржаўнай мяжы пры МУС Літоўскай Рэспублікі Саўлюс Стрыпейка падпісалі пагадненьне аб памежных упаўнаважаных.

Раней усе здарэньні і складаныя сытуацыі на беларуска-літоўскай мяжы вырашаліся праз узгадненьне зь міністэрствамі замежных справаў абедзьвюх краінаў. Цяпер гэта можна будзе рабіць напрасткі на ўзроўні кіраўнікоў памежных службаў і памежных заставаў. Гэта дазволіць хутчэй вырашаць розныя праблемы й канфліктныя выпадкі.

Кіраўнікі памежных службаў Літвы і Беларусі абмеркавалі таксама адкрыцьцё ў будучыні пунктаў спрошчанага перасячэньня мяжы для жыхароў тэрыторыяў у 30 кілямэтровай памежнай зоне.

З 850 кілямэтраў мяжы Беларусі зь Літвой і Латвіяй на сёньняшні дзень уладкавана прыблізна 750, працы на астатняй частцы будуць скончаныя да чэрвеня 2006 году, заявілі прадстаўнікі памежных службаў.

Сустрэча літоўскіх і беларускіх памежнікаў працягвалася два дні. Яе ўдзельнікі наведалі памежную заставу “Лоша” і Гудагайскую памежную камэндатуру ў Астравецкім раёне, а таксама Аўгустоўскі канал у Гарадзенскім раёне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG