АСТАНА. Казахстан сьвяткуе Дзень Рэспублікі. У 1990 г. казахскі парлямэнт афіцыйна абвясьціў сувэрэнітэт краіны. Прэзыдэнт Нурсултан Назарбаеў наведаў пышныя сьвяткаваньні, якія ўключалі вялікі вайсковы парад. "Калі савецкая ўлады была яшчэ моцная, калі камуністычная партыя яшчэ мела ўсю ўладу, мы прынялі дэклярацыю сувэрэнітэту Казахстану. Гэта быў сьмелы ўчынак. З тых часоў мінула 15 год”, -- сказаў між іншага прэзыдэнт пад воклічы натоўпу.
З пачатку 1990-х Казахстан, на думку міжнародных экспэртаў, дасягнуў значных посьпехаў у галіне эканомікі, аднак ягоныя посьпехі ў галіне дэмакратычнасьці выбараў або свабоды слова не такія заўважныя.