Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз перасьцерагае Баўгарыю й Румынію


БРУСЭЛЬ. Эўрапейскі Зьвяз папярэдзіў Баўгарыю й Румынію, што іх уступленьне ў Эўразьвяз можа быць адкладзена на год, калі гэтыя краіны не паскораць правядзеньне рэформаў.

У справаздачы, пададзенай Эўрапарлямэнту кіраўніком камісіі ў пытаньнях пашырэньня Эўразьвязу Олі Рэнам, гаворыцца пра высокі ровень карупцыі ў Баўгарыі й Румыніі, нізкія тэмпы адміністрацыйнай рэформы й неабходнасьць удасканаленьня заканадаўства.

Сёлета ў красавіку Эўразьвяз падпісаў пагадненьне аб далучэньні абедзьвюх краінаў у 2007 годзе, аднак у дакумэнт уключаны пункт, паводле якога пры недастатковым рэфармаваньні далучэньне адкладаецца на год.
XS
SM
MD
LG