ЖЭНЭВА. Усясьветная арганізацыя аховы здароўя заявіла, што ўлады краінаў Азіі бязьдзейнічаюць перад пагрозай эпідэміі птушынага грыпу, выпадкі якога зарэгістраваныя ў шэрагу краінаў Эўропы.
Вірус птушынага грыпу H5N1 стаў прычынай сьмерці 60 чалавек у краінах Азіі. Нядаўна небясьпечны вірус быў знойдзены ў хворых птушак у Вялікабрытаніі, Румыніі, Турэччыне і Расеі. Птушыны грып выяўлены ўжо прынамсі ў пяці расейскіх рэгіёнах – у Тамбоўскай, Тульскай, Курганскай і Чалябінскай абласьцях, а таксама ў Алтайскім краі. Аднак галоўны санітарны доктар Расеі заявіў, што гэты штам віруса птушынага грыпа бясьпечны для чалавека.