ВАРШАВА. У Польшчы скончылася галасаваньне на другім туры прэзыдэнцкіх выбараў. Паводле exit-polls, перамогу атрымаў Лех Качыньскі, кандыдат ад правацэнтрысцкай партыі “Права й справядлівасьць”, які набраў 53,52% галасоў, у той час як лідэр "Грамадзянскай плятформы" Дональд Туск -- 46,48%.
Афіцыйныя вынікі выбараў будуць абвешчаныя заўтра.