ВІЛЬНЯ. ЗША падтрымалі намер Украіны далучыцца да НАТА. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд быў сярод амэрыканскіх чыноўнікаў, якія ўзялі ўдзел у канфэрэнцыі НАТА ў Летуве. Рамсфэлд заявіў, што Украіна пасьпяхова рэфармуецца, і Вашынгтон мае ўсяляк падтрымліваць яе ў гэтым. Аднак ён адмовіўся назваць тэрміны далучэньня Ўкраіны да НАТА, заявіўшы, што рашэньне прымае камандаваньне альянсу.