УЛАН-БАТАР. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд, які прыбыў зь візытам у Манголію, высока ацаніў унёсак гэтай краіны ў падтрыманьне міру ў рэгіёне. Выступаючы перад мангольскімі вайскоўцамі – ўдзельнікамі міратворчых апэрацыяў у Аўганістане і Іраку, -- Рамсфэлд падкрэсьліў, што Злучаныя Штаты ў любы момант гатовы аказаць дапамогу Манголіі.