Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расул Гуліеў пакуль застаецца ва Ўкраіне


СІМФЭРОПАЛЬ. Украінская паліцыя заявіла, што лідэр азэрбайджанскай апазыцыі Расул Гуліеў будзе знаходзіцца ва Ўкраіне датуль, пакуль у ягонай справе ня будзе поўнай яснасьці. Расул Гуліеў быў затрыманы ўкраінскай паліцыяй паводле ордэру Інтэрполу ўчора ў Сімфэропалі. Ён знаходзіўся на шляху ў Азэрбайджан пасьля дзесяцігадовага выгнаньня, каб удзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах 6 лістапада. Прадстаўнік крымскай паліцыі паведаміў, што лёс Гуліева будзе вырашаны пасьля азнаямленьня ўкраінскіх уладаў з дакумэнтамі, якія мае даслаць Азэрбайджан -- краіна, што ініцыявала выдачу ордэра Інтэрполам. Былы сьпікер парлямэнту і цяперашні кіраўнік апазыцыйнай Дэмакратычнай партыі Азэрбайджану абвінавачваецца ўладамі ў раскраданьні дзяржаўных сродкаў, сам Гуліеў лічыць гэтыя абвінавачваньні палітычна матываванымі.
XS
SM
MD
LG