Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шыіты падтрымалі канстытуцыю Іраку


БАГДАД. Шэсьць паўдзённых правінцыяў Іраку з пераважна шыіцкім насельніцтвам актыўна падтрымалі новую канстытуцыю краіны. Пра гэта паведамляюць заходнія інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на дадзеныя выбарчых камісіяў. Вынікі галасаваньня ў суніцкіх правінцыях на захадзе і поўначы краіны пакуль невядомыя. Праект канстытуцыі можа быць адхілены, калі супраць яго выказаліся ня менш як дзьве траціны выбарнікаў прынамсі ў трох з 18 правінцыях краіны.
XS
SM
MD
LG