Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ангела Мэркель назвала імёны міністраў


БЭРЛІН. Будучы канцлер Нямеччыны, лідэрка кансэрватараў Ангела Мэркель назвала імёны сваіх паплечнікаў, якія ўвойдуць у кааліцыйны кабінэт. Блёк ХДС-ХСС атрымае 6 міністэрскіх партфэляў.

Міністрам эканомікі стане кіраўнік Баварыі Эдмунд Штойбэр, міністрам абароны – Франц-Ёзэф Юнг.

Сацыял-дэмакраты будуць мець ва ўрадзе 8 месцаў. Міністрам замежных справаў, як мяркуецца, стане Франк-Вальтэр Штайнмаер, галава адміністрацыі цяперашняга канцлера Гергарда Шрэдэра.

Чакаецца, што новы ўрад пачне працу пры канцы лістапада або на пачатку сьнежня.
XS
SM
MD
LG