Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне здаюць аналізы на вірус птушынага грыпу


БРУСЭЛЬ. Турэцкае агенцтва навінаў Анатолія паведаміла, што ў заходняй Турэччыне 9 чалавек ўзятыя пад мэдычнае назіраньне для аналізаў на наяўнасьць вірусу птушынага грыпу. Тым часам прадстаўнікі эўрапейскіх вэтэрынарных службаў сёньня вядуць надзвычайныя перамовы пасьля зьяўленьня вірусу ў Турэччыне і Румыніі. Дактары баяцца, што вірус, ад якога ў Азіі ад 2003 году загінулі больш за 60 чалавек, можа ў выніку мутацый набыць новыя формы, больш заразьлівыя для чалавека, што створыць пагрозу глябальнай эпідэміі.
XS
SM
MD
LG