ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты лічаць, што перамовы пра будучы статус Косава павінны пачацца ў наступныя 30 дзён. Як заявіў намесьнік дзяржсакратара ЗША Нікалас Бэрнс, выступаючы ў сталіцы краю Прышціне, нельга дапусьціць, каб улады Сэрбіі ці Косава перашкаджалі перамоўнаму працэсу. Нікалас Бэрнс таксама паведаміў, што дзеля ўдзелу ў перамовах пра Косава будзе прызначаны адмысловы прадстаўнік ЗША.