Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16 кастрычніка акцыя салідарнасьці пройдзе і ў Польшчы


RFE/RL 16 кастрычніка а 19-й гадзіне паводле мясцовага часу ў Польшчы пройдуць акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю, арганізатарам якіх выступае “Зьвяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі”.

Нагадаем, што прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці, журналістка Ірына Халіп, актывіст руху "Зубр" Мікіта Сасім, лідэр грамадзянскай ініцыятывы "Мы памятаем" Ірына Красоўская, прапанавалі правесьці 16 кастрычніка 2005 году Дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі, сем’ямі зьніклых апазыцыянэраў, незалежнымі журналістамі, з усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

Яны заклікалі беларусаў 16 кастрычніка а 20-й гадзіне выключыць на 15 хвілінаў сьвятло ў сваіх кватэрах і паставіць на падваконьне запаленую сьвечку.

Зьнешнія спасылкі: • www.solidarity16.org/bel
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG