З даўняга часу ў нашым народзе існавала іранічнае, хоць і спачувальнае стаўленьне да тых, хто стаў ахвярай неэквівалентнага абмену ці гандлю. Звычайна спадманутыя паддаваліся спакусе памяняць нейкую рэч на менш каштоўную таму, што тая другая рэч здавалася ім больш экзатычнай, або вонкава прыгажэйшай, або проста больш таямнічай. Ня дзіва, што аб’ектам такога нявыгаднага, як на цьвярозы розум, абмену, станавіліся розныя заморскія жывёліны.
Шэраг такіх нязвыклых істотаў зьявіўся ў Эўропе, у тым ліку і ў Беларусі, пасьля Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў. Зь невядомых раней земляў у Эўропу завезьлі і пачалі вырошчваць таматы, тытунь, бульбу, а з прадстаўнікоў жывёльнага сьвету – індыкоў. Пра тое, што гэтую птушку ў Беларусі добра ведалі і дзе-нідзе нават разводзілі, сьведчыць “Прамова Мялешкі” пачатку XVII стагодзьдзя. Там побач з крытыкай розных модных павеваў і навацыяў гаворыцца: “И то вельми страшная шкода – гологузые куры ховать: ихъ достаткомъ варыты”.
“Галагузымі курамі” ў нас напачатку некаторыя досыць непрыхільна называлі індыкоў. Можна меркаваць, што за такую заморскую птушку аматары іншаземнай моды пагаджаліся плаціць занадта высокую цану, несувымерную з сапраўднай спажывецкай каштоўнасьцю пакупкі. Зразумела, што вага, а значыць, і колькасьць мяса ў быка шматкроць большыя, чым у індыка. Таму як адлюстраваньне іранічнага стаўленьня да тых, хто мяняе лепшае на горшае, і зьявіўся ў нас выраз памяняў быка на індыка.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)