“Пасьля некалькіх тыдняў адноснага спакою, беларускія ўлады ізноў пачалі перасьлед лідэраў СПБ. Двое намесьнікаў старшыні саюзу Юзэф Пажэцкі і Веслаў Кеўляк, а таксама двое журналістаў - Анджэй Пачобут, Анджэй Пісальнік і лідэр гарадзенскай суполкі Мечыслаў Яцкевіч былі выкліканыя ў міліцыю”, - піша “Выборча” ў артыкуле “Ізноў перасьледуюць палякаў”.
Штодзёньнік адзначае, што беларускія ўлады абвінавачваюць гэтых людзей у сувязі з падзеямі ў Шчучыне і Ваўкавыску, аднак ніводзін з выкліканых у міліцыю не зьявіўся, бо позвы не былі ўручаныя ім асабіста, але пакінутыя ў паштовых скрынках.
«Gazeta Wyborcza» цытуе словы аднаго з актывістаў СПБ, які кажа, што беларускія ўлады хутчэй за ўсё чакалі вынікаў выбараў у Польшчы і цяпер ізноў пачнуць рэпрэсіі супраць актывістаў Саюзу.