Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Райс заклікала Назарбаева забясьпечыць свабодныя выбары


АСТАНА. Дзяржаўны сакратар ЗША Кандаліза Райс заклікала прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева забясьпечыць правядзеньне ў краіне свабодных і сумленных выбараў. Райс, якая пачала паездку па краінах Цэнтральнай Азіі, зазначыла, што ступень супрацоўніцтва ЗША з Казахстанам залежыць ад таго, ці будуць улады гэтай краіны праводзіць палітыку дэмакратызацыі. Міжнародныя назіральнікі лічаць, што ўсе выбары, якія пакуль адбываліся ў Казахстане, ня могуць лічыцца цалкам свабоднымі. Галасаваньне ў выбарах прэзыдэнта Казахстану прызначанае на 4 сьнежня.
XS
SM
MD
LG