Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ангэля Мэркэль будзе першай жанчынай-канцлерам ФРГ


БЭРЛІН: Лідэр нямецкіх кансэрватараў Ангэля Мэркэль пацьвердзіла, што яна ўзначаліць вялікую кіруючую кааліцыю і, што яна стане канцлерам ФРГ. Перамовы паміж хрысьціянскімі дэмакратамі Мэркэль і сацыял-дэмакратамі канцлера Шрэдэра маюць закончыцца да 12 лістапада. На прэс-канфэрэнцыі Ангэля Мэркэль выказала спадзяваньне, што дзьве найбуйнейшыя партыі ўзгодняць паміж сабою замежную палітыку. Яна заявіла, што ўсталяваньне добрых адносінаў са Злучанымі Штатамі будзе для новай кааліцыі прыярытэтным заданьнем.
XS
SM
MD
LG