ПАРЫЖ. Францускія паліцыянты эвакуявалі людзей з Эйфелевай вежы пасьля ананімнага тэлефанаваньня аб закладзенай там бомбе. Цяпер на вежы працуе група экспэртаў па выбуховых прыстасаваньнях. 324-мэтровая Эйфэлева вежа – адзін з самых вядомых помнікаў Францыі. Летась яе наведалі 6 млн турыстаў.