Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан пазбаўляецца ад ядзернага паліва


ВУСЦЬ-КАМЕНАГОРСК. Амэрыканская няўрадавая арганізацыя ды казахскія чыноўнікі абвясьцілі пра праект коштам 2 млн. даляраў. Праект мае на мэце зьнішчыць 2.9 тонаў ядзернага паліва, якое ўтрымлівае высокаўзбагачаны ўран. Паліва засталося ад савецкага ядзернага рэактара ў заходнім Казахстане. Праект распачаўся і фінасаваўся дзякуючы амэрыканскай няўрадавай арганізацыі “Ініцыятыва супраць ядзернай пагрозы” (NTI). Паводле NTI, летась паліва транспартавалі ад атамнай электрастанцыі ў Мангышлаку да мэталюргічнага заводу “Ульба” ў Вусьць-Каменагорску , дзе паліва будзе перапрацавана так, каб зь яго нельга было атрымаць зброю. Сустаршыні NTI Сэм Нан і Тэд Торнэр прэзэнтавалі праект у прысутнасьці прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева. Праект быў ухвалены МАГАТЭ. Кіраўнік агенцыі Магамэд Эль Барадэй павіншаваў NTI ды Казахстан з добрай ініцыятывай, якая можа паслужыць прыкладам для іншых краінаў.
XS
SM
MD
LG