Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тэгеране адбыўся мітынг у падтрымку ядзернай праграмы


ТЭГЕРАН. Іран пагражае закрыць доступ на свае ядзерныя аб’екты для інспэктараў ААН. Міністар замежных спраў Ірану Манучэр Матакі заявіў у пятніцу ў тэлеінтэрвію, што такое рашэньне можа быць прынятае, калі МАГАТЭ на нарадзе ў лістападзе не памяняе сваю раней ухваленую рэзалюцыю ў іранскай праблеме. Паводле рэзалюцыі, “іранскае дасье” мае быць перададзенае ў Раду Бясьпекі ААН, якая можа вынесьці санкцыі супраць Тэгерану. У іранскай сталіцы ў пятніцу адбыўся мітынг у падтрымку ядзернай праграмы пад лёзунгамі “Ядзерная энэргія – наша права” і “Сьмерць Ізраілю”.
XS
SM
MD
LG