Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр апазыцыі атрымаў 23 гады


ДУШАНБЭ. ЗША заклапочаныя зьняволеньнем лідэра таджыцкай апазыцыі Махмадрузі Іскандарава. У сераду Вярхоўны Суд Таджыкістана асудзіў лідэра Дэмакратычнай партыі на 23 гады турмы. Фармулёўка суда – за растрату сродкаў і тэрарызм. Прадстаўнік амбасады ЗША ў Таджыкістане Джон Ларсан заявіў: “Хаця мы ня можам ацэньваць якасьць абвінавачаньня супраць Іскандарава, мы сур’ёзна занепакоеныя абставінамі ягонага арышту, судовага працэсу і выраку, ягонага вяртаньня з Расеі; паведамленьнямі пра зьдзекі пры ўтрыманьні й цяжкасьці, зь якімі сутыкнуліся адвакаты і сям’я пры доступе да яго пры дасудовым зьняволеньні”. Намесьнік кіраўніка Дэмактарычнай партыі Таджыкістану Рахматула Валіеў заявіў, што зьняволеньне Іскандарава палітычна матываванае. Ён заклікаў дзяржсакратара Кандалізу Райс падняць пытаньне падчас яе візыту ў Таджыкістан.
XS
SM
MD
LG