Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Птушыны грып пагражае пандэміяй


ВАШЫНГТОН. Тут праходзіць міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная барацьбе з птушыным грыпам, мутацыйны вірус якога можа выклікаць пандэмію і забіць мільёны людзей. Міністар сельскай гаспадаркі ЗША Майкл Джоханс заявіў:

(Джоханс: ) “Нас усіх датычыць распаўсюджаньне птушынага грыпу ў Паўднёвай Азіі й магчымасьць глябальнай пандэміі. Ваша прысутнасьць сьведчыць пра ўсьведамленьне гэтай небясьпекі. Спадары й спадарыні, прадстаўнікі сусьветнай супольнасьці, калі мы ня будзем дзейнічаць разам, вынікі будуць вельмі цяжкія для ўсіх у кожнай краіне”.

З канца 2003 г. ад эксплёзіі грыпу H5-N1 вымерлі або былі забітыя дзясяткі мільёнаў хатніх птушак. Заразіліся і памерлі 100 чалавек.
XS
SM
MD
LG