Дзіцячы садок №154 месьціцца ў менскім мікрараёне “Зялёны Луг” побач з недабудаваным храмам Уваскрашэньня Хрыстова. Менавіта гэтае суседзтва, як кажа выхавацелька Натальля Аўдзейчык, зьблізіла сьвецкую пэдагогіку і царкоўную паслухмянасьць.
(Аўдзейчык: ) “Спэцыфічных дашкольных курсаў па праваслаўнай адукацыі пакуль няма. Таму разам спрабуем адшукаць шляхі агульныя. У жыцьці гэтай групы ёсьць некаторыя асаблівасьці. У заняткі ўключаныя асновы праваслаўных ведаў. Прыносяць сьпісы праваслаўных іконаў і разглядаюць іх”.
Дапаўняе калегу загадчыца садку Лідзія Шавялянка.
(Шавялянка: ) “Гэтую групу і цацкамі забясьпечвае прыход. Калі сьвяты, то дзеці разам з бацькамі пасьля дашкольнай установы наведваюць храм”.
Пэдагагічнае наватарства ў дашкольнай установе атрымлівае ў грамадзтве розныя ацэнкі. Гавораць удзельнікі вулічнага апытаньня Радыё Свабода”.
(Спадар: ) “Апошнім часам усе кінуліся ў праваслаўе, але ж ёсьць і іншыя канфэсіі. Напэўна ўсім навязваць адно й тое ж нельга”.
(Юнак: ) “Я не прыхільнік выкладаньня рэлігіі ў якіх-небудзь навучальных установах: ці то дзіцячых садках, ці то школах. На мой погляд гэта парушае правы пэўнай катэгорыі грамадзтва”.
(Спадарыня: ) “У прынцыпе, патрэбна, каб у людзей быў выбар. У справе веры нельга навязваць нічога”.
(Юначка: ) “Я лічу, што гэта патрэбна. І праваслаўная адукацыя, і іншая нейкая. Але лічу, што людзей нельга прымушаць. Трэба, каб быў выбар”.
У зьвязку зь меркаваньнямі людзей можна нагадаць: Дзярждэпартамэнт ЗША назваў беларускі закон 2002 году аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях “адным з самых рэпрэсіўных законаў аб рэлігіі ва ўсёй Эўразіі”. Нядаўна Радыё Свабода паведамляла, што шэраг пратэстанцкіх цэркваў зьвярнуліся да вышэйшых уладаў краіны з пратэстам, што ў некаторых школьных падручніках пратэстантаў называюць дэструктыўнымі сэктамі. Раней прайшлі судовыя працэсы ў справе аналягічных публікацыяў на старонках дзяржаўных газэт. Што кажуць экспэрты пра мэты праваслаўнай адукацыі ў дзіцячых садках?
Спэцыялісты спасылаюцца, што Канстытуцыя 1994 году гарантавала свабоду веравызнаньня. У рэдакцыі перапісанай у 1996 годзе Канстытуцыі таксама дэкляруецца гэтае права, аднак з агаворкай на дазвол уладзе рэгуляваць узаемаадносіны дзяржавы і рэлігійных арганізацый. Таму, напрыклад, дырэктар Беларускага ліцэю Уладзімер Колас лічыць: улада спрабуе выкарыстаць рэлігію ў сваіх палітычных мэтах.
(Колас: ) “Такое аднабокае навязваньне толькі адной рэлігіі ўжо зь дзіцячага садку – гэта тое самае, што і навязваньне адзінай ідэалёгіі, любові да адзінага правадыра, да Ільіча і гэтак далей. У прынцыпе, памяняліся толькі нейкія фэтышы. А сутнасьць не зьмянілася. Гэты таталітарызм, таталітарнае навязваньне чаго б тым ні было, у тым ліку і рэлігіі, не ідзе на карысьць і рэлігіі. Якую веру прымаць, у якой веры быць – гэта пытаньне выбару самога чалавека, як асобы. І немагчыма і амаральна навязваць яму пра нейкую прапаганду, праз зьнешняе ўзьдзеяньне гэта выбар”.
У той час, калі праваслаўнай адукацыя укараняецца ў дзіцячых садках, у Беларусі забаранілі дзейнасьць эвангельскай царквы “Новае жыцьцё”, Беларускага эвангельскага збору, Беларускай эвангельскай царквы.