Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Вялікая Брытанія перасьцераглі Іран і Сырыю перад умяшаньнем у справы Іраку


ЛЁНДАН: Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і прэм’ер Вялікай Брытаніі Тоні Блэр перасьцераглі суседзяў Іраку перад умяшаньнем ў справы гэтай краіны перад плянаваным на 15 кастрычніка рэфэрэндумам у справе новай Канстытуцыі. Учора Блэр заявіў, што мяркуючы па тэхнічных парамэтрах выбуховых прыладаў ўжываных паўстанцамі ў Іраку, яны паходзяць з Ірану альбо ад групоўкі Хэзбола. Выступаючы ў Вашынгтоне прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абвінаваціў ў падтрымцы тэрарызму Іран і Сырыю.
XS
SM
MD
LG