Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар ЦРУ не прызнае віны ў 9/11


ЗША. Дырэктар амэрыканскага ЦРУ Портэр Гос, адмовіўся прызнаць віну сваёй установы за памылкі ў запабяганьні тэракту 11 верасьня 2001 г. Гос сказаў, што ня будзе склікаць кіраўніцтва ЦРУ, каб абмяркоўваць дзеяньні службовых асобаў адносна тэракту. Міжтым галоўная інспэкцыя ЦРУ расьсьледуе дзеяньні некаторых супрацоўнікаў гэтае установы, якія мусілі займацца распрацоўкаю Аль-Кайды. Гос заявіў, што галоўны інспэктар не прывёў доказаў, што службовыя асобы маглі запабегчы тэракту.
XS
SM
MD
LG