Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ФРГ працягваюцца перамовы пра стварэньне кіроўнай кааліцыі


БЭРЛІН: Прадстаўнікі партыяў канцлера ФРГ Гэрхарда Шрэдэра і ягонай палітычнай канкурэнткі Ангелы Мэркель распачалі сёньня трэцяе кола перамоваў пра стварэньне кіроўнай кааліцыі. Сацыял-дэмакраты і хрысьціянскія дэмакраты маюць сфармаваць вялікую кааліцыю пасьля таго, як ніводная з гэтых партыяў не набрала на выбарах 18 верасьня выразнай большасьці галасоў. Апазыцыйныя хрысьціянскія дэмакраты маюць невялікую перавагу ў Бундэстагу і лічаць, што іхны лідэр Ангела Мэркель павінна стаць канцлерам. Шрэдэр і Мэркель выказваюць аптымізм адносна вынікаў перамоваў.
XS
SM
MD
LG