Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парыжы адкрылася 18-дзённая канфэрэнцыя ЮНЭСКА


ПАРЫЖ: Прэзыдэнты Аўганістану Хамід Карзай і ФРГ Горст Кёлер выступяць з прамовамі на адкрыцьці цырымоніі з нагоды 60-й гадавіны культурнага ведамства ААН-ЮНЭСКА. Сёньня ў сталіцы Францыі распачалася 18-дзённая канфэрэнцыя ў якой бяруць удзел прадстаўнікі 200 краінаў сьвету. Удзельнікі канфэрэнцыі абмяркуюць такія пытаньні, як стварэньне сыстэмы папярэджваньня перад цунамі, а таксама пытаньне бюджэту ведамства, які ў наступным фінансавым годзе складзе 600 мільёнаў даляраў. Дэлегаты маюць таксама намер падпісаць дамову аб забароне допінгу ў спорце і шматкультурнасьці.
XS
SM
MD
LG